У Гродне пройдуць рэкалекцыі для душпастырства «Open»

Пабрыгідскі касцёл, Гродна
У Гродне з 25 па 27 лютага адбудуцца рэкалекцыі для каталіцкага душпастырства студэнтаў і працоўнай моладзі «Open» на тэму «Эўхарыстыя – школа міласэрнасці».

Узначаліць рэкалекцыі душпастыр гродзенскай моладзі кс. Антоні Грэмза, сустрэча адбудзецца ў гродзенскім рэктаральным касцёлеЗвеставання Найсвяцейшай Панне Марыі. Падрабязную праграму рэкалекцыяў можна пабачыць тут.

У Мінску пройдуць салезіянскія рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці»

У мінскім салезіянскім араторыі імя святога Яна Боско з 13 па 14 лютага адбудуцца моладзевыя рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці» для моладзі.

Мэта рэкалекцыяў – дапамагчы засяродзіцца на духоўным жыцці, больш плённа перажыць Вялікі пост. Удзельнікі будуць разам разважаць над Божым словам і працаваць у групах.

Пачнуцца рэкалекцыі 13 лютага а 17-й гадзіне. Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 16 гадоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі