У Маладзечне актывісты БХД збіралі подпісы ў абарону жыцця

1

У межах кампаніі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі “У абарону жыцця” сябры аргкамітэту БХД правялі ў Маладзечне збор подпісаў у падтрымку прапановаў па змяненні абортнага заканадаўства.

БХД на з’ездзе 12 снежня 2015 года вызначыла абарону жыцця як адну з прыярытэтных і найважнейшых задач дзейнасці аргкамітэту, даўшы тым самым старт другому этапу нацыянальнай кампаніі “У абарону жыцця”, паведамляе BCHD.INFO.

Як адзначыў каардынатар БХД па Мінскай вобласці Павел Пракаповіч, першы этап кампаніі дазволіў адмяніць амаль усе сацыяльныя паказчыкі для абортаў, даць лекарам права на адмову ад правядзення аборту, а ўстановы аховы здароўя абавязаць праводзіць псіхалагічнае кансультаванне жанчын, якія жадаюць зрабіць аборт.

“Нават адзінае змененае рашэнне будучай маці, адзінае ўратаванае жыццё напоўніць безумоўным сэнсам нашу працу”, – дадаў каардынатар БХД у Маладэчне Раман Ганчароў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі