Валанцёры з Масквы пазнаёміліся з мінскім досведам служэння і правялі трэнінг

хоспісМаскоўскія валанцёры — каардынатары праваслаўнай службы дапамогі «Міласэрнасць» і прадстаўнікі Сінадальнага аддзела РПЦ па дабрачыннасці — гасцявалі ў Мінску па благаславенні старшыні Сінадальнага аддзела РПЦ па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні епіскапа Арэхава-Зуеўскі Панцеляймона.

4 лютага маскоўскія валанцёры знаёміліся з сацыяльнай працай мінскага Елісавецінскага жаночага манастыра і Усіхсвяцкага прыхода, паведамляе church.by.

У гэты ж дзень госці правялі семінар-трэнінг для каардынатараў дабравольніцкага руху прыхода абраза Божай Маці «Усецарыца». Гаворка ішла пра тое, як правільна правесці і папулярызаваць дабрачынную акцыю.

На наступны дзень масквічы сустрэліся з медыкамі аддзялення паліятыўнай медыцынскай дапамогі «Хоспіс» ў 11-ай гарадской клінічнай бальніцы, а таксама з адміністрацыяй Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі, дзе знаходзіцца капліца іконы Божай Маці «Ацаляльніца.

6 лютага, у дзень памяці блажэнных Ксеніі Пецярбургскай і Валянціны Мінскай, каардынатары маскоўскай «Міласэрнасці» разам з беларускімі добраахвотнікамі маліліся за Боскай літургіяй у капліцы пры Мінскім анкадыспансары.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі