Вядомы расійскі трэнер загінуў у ДТЗ пад Мінскам

мчс

У Беларусі ў выніку ДТЗ увечары 11 лютага загінуў заслужаны работнік фізічнай культуры Расіі, заслужаны трэнер Якуціі, чэмпіён РСФСР па вольнай барацьбе Валерый Керамясаў.

Пасля васьмі вечара на трасе Мінск – Віцебск ля пасёлка Бараўляны сутыкнуліся фура, маршрутнае таксі і Ford Escort.

Валерый Керамясаў быў на пярэднім сядзенні міжгародняга таксі, паведамляе Sportsakha.com. Мікрааўтобус выконваў рэйс па маршруце Мінск-Віцебск-Мінск.

Восем чалавек шпіталізаваны з траўмамі.

Паводле папярэдняй версіі, кіроўца мікрааўтобуса «Фольксваген LT46» выехаў на сустрэчную, дзе сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем «Форд Эскорт» і седлавым цягачом «MAN» з паўпрычэпам, паведамілі ў МНС Беларусі.

Загінулага з маршруткі даставалi ратавальнікі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі