Аўстралійскія лекары спрабуюць абараніць ад дэпартацыі гадавалую пацыентку-мігрантку
Медыкі гарадской бальніцы ў аўстралійскім горадзе Брысбене 10 лютага адмовіліся выпісваць гадавалую пацыентку-мігрантку, якую разам з бацькамі чакае дэпартацыя ў лагер для мігрантаў на выспе Наўру.
Дзяўчынка атрымала моцныя апёкі падчас свайго знаходжання ў гэтым лагеры, у студзені яе самалётам даставілі ў бальніцу. Медыкі адмаўляюцца выпісваць дзяўчынку, пакуль для яе не будуць знойдзеныя годныя ўмовы пражывання. У бальніцы ў падтрымку рашэння лекараў сабраліся мясцовыя жыхары, паведамляе ВВС.
Раней супраць рашэння аўстралійскіх уладаў адправіць на Наўру яшчэ больш за 200 уцекачоў, якія дабраліся да Аўстраліі на лодках, выступілі аўстралійскія Цэрквы, якія запатрабавалі дазволіць ім самім паклапаціцца пра ўцекачоў на тэрыторыі Аўстраліі.
Рашэнне аддаць ўтрыманне мігрантаў на аўтсорсінг выспе-дзяржаве Наўру, якая з’яўляецца банкрутам, выклікала крытыку ў часткі аўстралійскага грамадства.
На мінулым тыдні Вярхоўны суд Аўстраліі пастанавіў, што дамоўленасць з Наўру пра мігрантаў адпавядае аўстралійскім законам, аднак праваабаронцы настойваюць на тым, што такая здзелка не адпавядае міжнароднаму заканадаўству.
Прадстаўнікі Цэркваў сабралі звесткі пра тое, што на Наўру ўцекачы падвяргаюцца гвалту і жывуць у вельмі цяжкіх умовах.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)