У мінскай «Царкве Ісуса Хрыста» нагадалі аб нязначнасці зямных цяжкасцяў

пастар Зяленскі
У мінскай поўнаевангельскай «Царкве Ісуса Хрыста» 7 лютага за нядзельным служэннем адбыўся акт хлебапраламлення, якому папярэднічала пропаведзь служительницы царквы Таццяны Паўловіч пра тое, што зямныя патрэбы нікчэмныя ў параўнанні з выгодамі, угатаваными Госпадам для вернікаў.

«Мы не ад гэтага Валадарства, — нагадала Таццяна Паўловіч. — Я жыву законамі Валадарства Божага, таму мяне не палохаюць весткі аб павышэнні курсу або крызісе ў краіне. Бог творыць цуды і сёння. Ён перакананы — мы ніколі не былі галоднымі. Наадварот, нам было з чаго выдзяляць тым, хто жывуць у нястачы», паведамляе jesuschurch.by.

Служыцель Андрэй Паўловіч нагадаў пра «цудоўны абмен, які Бог здзейсніў на крыжы»: «Ён забраў наш грэх, пакуты,бязладдзе і абмяняў на жыццё».

З заключнай пропаведдзю выступіў пастар царквы Дзмітрый Зяленскі, які нагадаў, што «толькі пры змене абставінаў жыцця і ў крызісных сітуацыях правяраецца цяперашняе спадзяваньне чалавека».

У «Новым Жыцці» ўспомнілі пра свае пазыкі Богу

Чальцы мінскай поўнаевангельскай царквы «Новае жыццё» у гэты дзень таксама здзяйснялі акт хлебапраламлення, успамінаючы пра ахвяру Ісуса Хрыста.

Старэйшы пастар Вячаслаў Ганчарэнка выступіў з пропаведдзю, у якой задаў пытанне: «Што Ісус Хрыстос цвікамі прыбіў да крыжа Сваёй смерцю?», патлумачыўшы — «да крыжа былі прыбітыя усе спакусы зманлівага да сябе свету», паведамляе newlife.by.

«Гэты свет не быў створаны для грэшнікаў. Кожны чалавек, які жыве ў грахах і служыць сатане, але пры гэтым карыстаецца ўсімі зямнымі дабротамі, знаходзіцца ў абавязку ў Бога. Ён жыве толькі ласкай Божай», — нагадаў пастар Ганчарэнка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі