Жанчыны з царквы “Новае Жыццё” навучылі рабіць шкатулкі інвалідаў

жанчына інвалідЖанчыны з мінскай поўнаевангельскай царквы «Новае Жыццё» – удзельніцы проекта- клуба «Выдатная ва ўсім» – 8 лютага наведалі Дом-інтэрнат для інвалідаў і пенсіянераў, для якіх правялі майстар-клас па вырабе скрыначак.

Акрамя правядзення майстар-класа, служыцелькі царквы асабістымі зносінамі прыўнеслі натхненне і імкненне да духоўнасці ў штодзённасць насельнікаў дома-інтэрната. Жанчыны з дома-інтэрната, дзякуючы валанцёрам за клопат і ўвагу, папрасілі прыходзіць да іх яшчэ, паведамляе newlife.by.

Такая паездка – першая ў фармаце жаночага клуба. Служыцелькі царквы прыйшлі да высновы, што за тры гады, на працягу якіх падобныя майстар-класы праводзіліся ў сценах «Новага Жыцця», яны шмат чаму навучыліся і зараз могуць навучыць іншых, аднак ёсць людзі, якія не могуць па стане здароўя наведваць царкву. Так нарадзілася ідэя выязных жаночых клубаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі