Каталіцкая місія «Чыстае сэрца» шукае новых удзельнікаў фестывалю талентаў

Чыстае сэрца
Каталіцкая місія «Чыстае сэрца» пачала адбор удзельнікаў V фестывалю «Таленты чыстых сэрцаў», які гэтым разам упершыню пройдзе ў пашыраным фармаце.

Сёлета фестываль праходзіць пад дэвізам «У коле сям’і нараджаецца душа». Удзельнікамі могуць стаць выхаванцы дзіцячых дамоў, інтэрнатаў і цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, паведамляе serca.by.

У адборачных турах возьмуць удзел дзеці з сацыяльных установаў Мінска, Мінскай і Магілёўскай вобласці. Упершыню ў праглядах удзельнічаюць не толькі музыкі і танцоры, але і мастакі.

Па выніках адбораў лепшыя выканаўцы змогуць прыняць удзел у чатырохдзённым пленэры, дзе развіццю іх талентаў пасадзейнічаюць прафесіяналы сваёй справы.

Пераможца фінальнага канцэрту атрымае грашовы прыз.

Заключным акордам фестывалю стане дабрачынны канцэрт у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах перад Міжнародным днём абароны дзяцей.

Адборачныя туры ўжо прайшлі ў Маладзечне, Уздзе і Смалявічах, падчас іх былі прадстаўленыя каля 110 нумароў і выставы выяўленчага мастацтва, удзел узялі каля 600 дзяцей з педагогамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі