Салігорскім дзецям распавялі пра спаленага ў гады вайны святара
Першакласнікі з салігорскай нядзельнай школы пры кафедральным Раство-Багародзічным саборы 7 лютага ў дзень ушанавання праваслаўных святароў-новапакутнікаў, разам з бацькамі і педагогам наведалі Пакроўскі храм у аграгарадку Хорастава.
Пасля Боскай літургіі настаяцель храма іерэй Максім Казлоў і яго жонка, матухна Ксенія, правялі для гасцей экскурсію, падчас якой у сельскай бібліятэцы адбылося чаяванне, а пасля дзеці вярнуліся ў храм, дзе а. Максім распавёў пра тое, як ў 1943 годзе, у дзень Стрэчання Гасподняга, нямецкія акупанты фашысты спалілі храм у Хорастава разам з вернікамі і святаром Іаанам Лойкам, пра што зняты дакументальны фільм «Перамога духу», паведамляе sluck-eparchiya.by.
У храме Перамянення Гасподняга ў аграгарадку Языль адбылася саборная богаслужба клірыкаў Старадарожскага благачынія ў памяць святапакутніка Уладзіміра Хрышчановіча, расстралянага бальшавікамі ў Язылі ў 1933 годзе.
Святапакутніка Уладзіміра таксама называюць Гезгальским – па месцы яго нараджэння. Жыхары пасёлка Гезгалы ў Дзятлаўскім раёне таксама лічаць яго сваім нябесным заступнікам, дні яго смерці і кананізацыі шануюцца ў Гезгалах як храмавыя святы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)