У Карэлічах святар асвяціў бальніцу
Настаяцель праваслаўнага Петрапаўлаўскага храма ў Карэлічах протаіерэй Мікалай Орса 12 лютага асвяціў памяшканні дзіцячага аддзялення Цэнтральнай раённай бальніцы, звярнуўшыся да пацыентаў і лекарам з пастырскім словам, паведамляе eparhia.by.
У гэты ж дзень клірык лідскага храма Усіх Святых іерэй Алег Рапецкі разам з прыходскімі сёстрамі міласэрнасці наведаў і асвяціў хірургічнае і ўралагічнае аддзяленні Цэнтральнай раённай бальніцы, адслужыўшы агульнае набажэнства аб хворых і нямоглых людзях, а таксама наведаў палаты, паведамляе lida-eparhia.by.
У капліцы Валянціны Мінскай пры санаторыі «Белая Вежа» ў Камянецкім раёне 6 лютага адбылося саборнае набажэнства духавенства Камянецкага благачыння, якое ўзначаліў благачынны цэркваў Камянецкай акругі протаіерэй Сергій Буркоўскі ў саслужэнні настаяцеля храма іерэя Алексія Барзова і духавенства дабрачыння.
За богаслужэннем маліліся медперсанал, пацыенты і паломнікі, аб якіх за набажэнствам да заступніцтва Валянціны Мінскай узносіліся малітвы, паведамляе ekklisia.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)