Машына хуткай дапамогі трапіла пад цягнік у Чэрыкаўскім раёне

скорая

У Чэрыкаўскім раёне ўвечары 14 лютага аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі трапіў пад цягнік Магілёў-Крычаў. Пра гэта паведамілі ў МНС Беларусі.

Гэта здарылася каля васьмі вечара на чыгуначным пераездзе ў вёсцы Верамейкі. “УАЗ” хуткай дапамогі з’ехаў на чыгуначнае палатно, два фельчары і кіроўца паспелі выйсці з машыны да падыходу цягніка.

Ад сутыкнення з цягніком аўтамабіль моцна пацярпеў.

А цягнік працягнуў рух.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі