Некалькі сотняў прадпрымальнікаў выйшлі на мітынг у Мінску

ип
У Мiнску ў панядзелак, 15 лютага, правялі несанкцыянаваны мітынг індывідуальныя прадпрымальнікі, якія незадаволеныя зменай у заканадаўстве ў сувязі з указам №222.

Мітынг прайшоў на Кастрычніцкай плошчы з удзелам некалькіх сотняў прадпрымальнікаў, паведамляе Sputnik.

Яны прыехалі з розных рэгіёнаў Беларусі і мітынгавалі каля паўтары гадзіны, патрабуючы адмены ўказу №222 і ўвядзення мараторыя на канфіскацыю тавару.

У мітынгу ўдзельнічалі апазіцыйныя палітыкі Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька.

Праваахоўнікі не ўмешваліся ў ход акцыі.

Людзі, якія сабраліся, вырашылі правесці чарговую акцыю праз тыдзень і пасля гэтага разышліся.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі