У Гродне памоляцца аб плённай падрыхтоўцы да Сусветных дзён моладзі

Гродна
У Гродне ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі 18 лютага ў 19.15 адбудзецца Святая Імша ў просьбе аб плённай падрыхтоўцы да XXXI Сусветных дзён моладзі, што пройдуць летам у Кракаве.

Богаслужбу ўзначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, які з’яўляецца адказным па справах моладзі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, паведамляе catholic.by.

Да сумеснай малітвы аб добрай і плённай падрыхтоўцы да сустрэчы беларускай моладзі з Папам Францішкам і маладымі людзьмі ўсяго свету запрашаюцца душпастыры і моладзь гродзенскіх парафіяў, а таксама ўсе жадаючыя.

Пасля Імшы адбудзецца супольная сустрэча.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі