У Лідзе зладзілі святочны абед для беспрытульных

Ліда, капліца
У Лідзе 11 лютага з нагоды Сусветнага дня хворых медыкі Лідскай раённай бальніцы, на тэрыторыя якой маецца каталіцкая капліца, разам з хворымі ўзялі ўдзел у Святой Імшы, а пасля зладзілі дабрачынны абед для беспрытульных.

Падчас Імшы кс. Пётр-Павел Кубель, які прыехаў да лідскіх вернікаў з Крупак, маліўся ў інтэнцыі трываласці медыкаў, якім асабліва неабходна “палюбіць сваё цярпенне, бо яно рыхтуе чалавека да святасці”. Разам з капеланам бальніцы кс. Юрыем Бяганскім святар удзялілі сакрамэнт намашчэння хворых, уручыўшы ім напрыканцы Імшы асаблівыя свечкі – свечкі святога Яна Паўла ІІ, каб маліцца ля іх падчас хваробы, паведамляе catholic.by.

Абед для беспрытульных адбыўся ў кавярні «Каліпса». Такіх людзей у горадзе шмат, і ў іх розныя лёсы – нехта прыйшоў з турмы, а нехта працаваў трэнерам, а цяпер нікому не патрэбны. Большасць з іх, распавядае кс. Юрый Бяганскі, знаходіцца ў цяжкіх умовах і мае выпадковыя сродкі для існавання.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі