Адукацыйны тур па Беларусі замежных пралайфераў завяршыўся лекцыяй у Мінску
Прэзідэнт найбуйнейшай сусветнай пралайф-арганізацыі “Human Life International” каталіцкі святар кс. Шэнан Боке з ЗША і каардынатар арганізацыі па еўрапейскім рэгіёне свецкі Ёханес Бухер завяршылі адукацыйны візіт у Беларусь, які адбыўся па запрашэнні Беларускага Фонда “Адкрытыя сэрцы” і Цэнтра падтрымкі сям’і і мацярынства “Матуля”.
12 лютага паездка пралайфераў завяршылася адкрытай лекцыяй “Міжнародны рух у абарону жыцця і сям’і” ў праваслаўнай Мінскай духоўнай акадэміі, паведамляе pro-life.by.
Раней госці правялі маштабныя семінары па перадабортным кансультаванні ў Віцебску і Гродна, а таксама шэраг сустрэчаў з барацьбітамі з абортамі ў Магілёве і Мінску.
Звяртаючыся да аўдыторыі, а. Боке падкрэсліў, што для абароны грамадства ад антысямейных “каштоўнасцяў”, якія актыўна ўкараняюцца ў свядомасць масавай культурай, засталося зусім няшмат часу. “Справа ў тым, што ёсць развітыя краіны з вялікім насельніцтвам і вычарпанымі рэсурсамі. І яны зацікаўленыя ў тым, каб краіны трэцяга свету, або тыя, якія развіваюцца, так і заставаліся на нізкім узроўні і дэградавалі як у тэхналагічным, так і папуляцыйным плане. Бо калі ў краіне не самаадтвараецца насельніцтва, то неўзабаве адбываецца замена тытульнага этнасу на іншы, больш пасіянарны, а рэсурсы распрадаюцца”, – настойвае святар.
Ёханес Бухер, які ў 2008 годзе пачаў папулярызаваць у Беларусі методыкі перадабортнага кансультавання, распавёў аб практычных аспектах працы з тымі, хто мае намер зрабіць аборт, а таксама надаў увагу пытанню выгарання валанцёраў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)