Англіканскія біскупы заклікалі вернікаў быць донарамі і ахвяраваць ворганы
Сінод біскупаў Англіканскай царквы 16 лютага прыняў дакумент, які заклікае вернікаў быць актыўнымі донарамі крыві і ахвяроўаць органы пасмяротна.
“Панятак “ахвяра хрысціяніна” часцей за ўсё атаясамліваецца з часам, грашыма і падарункамі. Але ён павінен тычыцца таксама крыві, якая цячэ ў нашых жылах, і органаў, якія з’яўляюцца часткай нашага цела”, – кажа біскуп Карлайла Джэймс Ньюкам, паведамляе theguardian.com.
Епіскапальны сінод, які сабраўся ў Лондане, засяродзіў асаблівую ўвагу на дзейнасці донарскіх арганізацыяў і прыняў рашэнне аб папулярызацыі донарства сярод паствы.
На наступным тыдні Сінод будзе разглядаць пазіцыю Англіканскай царквы адносна аднаполых шлюбаў.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
16.02.2016
У свеце|
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)