Чатыры беларусы абвясцілі галадоўку салідарнасці з Надзеяй Саўчанка

савченко
Чатыры беларусы, сябры незарэгістраванай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Свабода), абвясцілі галадоўку салідарнасці з палоннай ўкраінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанка. Яны пачалі галадоўку 15 лютага і вырашылі трымаць яе да канца гэтага месяца.

Як паведаміў Радыё “Свабода” кіраўнік партыі Сяргей Скрабец, галадоўку трымае ён сам, яго малодшы брат Аляксандр, а таксама Валерый Быкаў і Андрэй Астрэйка. Галадоўку яны.

Гэтай акцыяй яны дэманструюць сваю падтрымку народу Украіны, які мужна змагаецца з расійскай агрэсіяй, заявіў Скрабец.

Агульнаеўрапейскую акцыю салідарнасці з украінскай лётчыцай “Свабоду Надзеі Саўчанка – мы галадаем” ініцыявала група дэпутатаў з Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

18 снежня палонная ўкраінская лётчыца, якую судзяць у Расіі, абвясціла галадоўку пратэсту. Пасля абвяшчэння прысуду яна мае намер абвясціць сухую галадоўку, патрабуючы вызвалення.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі