Гродзенскія лютэране будуць супрацоўнічаць з фінскай парафіяй

Татарнікаў
Пастар гродзенскай Евангелічна-лютэранскай супольнасці святога Іаана Уладзімір Татарнікаў з 8 па 12 лютага гасцяваў у Фінляндыі па запрашэнні Евангелічна-лютэранскай царквы.

Падчас сустрэчаў у экуменічным цэнтры, а таксама з кіраўніцтвам дэпартамента па міжнародных кантактах Хельсінкі прадстаўнікі супольнасцяў абмеркавалі магчымасці сумеснай працы ў сферы дзіцяча-моладзевага служэння, дыяканіі, а таксама дапамогі беларускім супольнасцям, паведамляе luther.by.

“Для лютэранаў Беларусі важна разумець, што мы не адныя. Для нас важныя кантакты з рознымі краінамі. Сёння лютэранская царква Беларусі толькі пачынае адраджацца, таму досвед кожнай царквы ў галіне служэння і жыцця супольнасцяз вельмі важны для нас”, – адзначыў пастар Уладзімір Татарнікаў падчас сустрэчы з фінскім біскупам Сэппа Хаккіненам.

У фінскім горадзе Поры пастар Татарнікаў дамовіўся з кіраўніцтвам лютэранскай супольнасці аб рэгулярным партнёрскім ўзаемадзеянні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі