Мінскія адвентысты вучыліся будаваць адносіны з праваслаўнымі

Евгений Зайцев
Пра тое, як працаваць з людзьмі, якія нядаўна ступілі на шлях пошуку Бога, а таксама будаваць пазітыўныя адносіны з праваслаўнымі вернікамі і ўдасканальваць уласнае навучанне і развіццё, 30 студзеня мінскім адвентыстаў распавёў госць з Расіі – дырэктар Інстытута Біблійных даследаванняў Еўраазіяцкага дывізіёна АСД, доктар багаслоўя Яўген Зайцаў.

На ранішнім служэнні Яўген Зайцаў казаў пра гнеў Божы і хуткую смерць Хрыста, якая з’явілася сведчаннем вялізнага цяжару грахоў, якое лягло на Яго плечы, паведамляе adventist.by.

На вячэрнім служэнні разглядалася боская прырода трэцяй іпастасі Госпада – Святога Духа.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі