Севярынец: рашэнне ЕС – індульгенцыя для Лукашэнкі. Гайдукевіч: вельмі правільнае рашэнне
Сустаршыня БХД Павал Севярынец, каментуючы спыненне ЕЗ візавых абмежаванняў у дачыненні да чыноўнікаў Беларусі, заявіў, што гэта “індульгенцыя, якая адкрывае шлях да далейшай дзейнасці зла ў Беларусі”.
Сустаршыня БХД Павел Севярынец пракаментаваў спыненне ЕС візавых абмежаванняў у дачыненні да чыноўнікаў кіруючага рэжыму.
“Шкада, што еўрапейцы вырашылі заплюшчыць вочы на беззаконне, рэпрэсіі, фальшаванне выбараў, задушэнне нацыянальнай мовы і культуры, знішчэнне чалавечай годнасці ў самым сэрцы Еўропы. “Адпушчэнне грахоў”, праштампаванае сёння – гэта індульгенцыя, якая адчыняе шлях да далейшай дзейнасці зла ў Беларусі, – заявіў Павел Севярынец , паведамляе bchd.info.
“Цяпер Ярмошына можа нахабна рагатаць у твар як беларусам, так і замежнікам: з’елі! Не падавіліся! Цяпер Лукашэнка можа куражыцца і прадстаўляцца ў еўрапейскіх сталіцах “законным прэзідэнтам”, хаця беларускі народ яго не абіраў. Але ёсць Бог, і Ён усё бачыць. І ёсць беларусы, якіх гэта дастала да глыбіні душы. Праўда пераможа – рана ці позна. А за гэтую памылку, якую робіць сёння Еўропа, многім замежным палітыкам будзе проста сорамна”, – сказаў ён.
Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч лічыць, што зняцце санкцый у дачыненні да Беларусі – “вельмі правільнае, аб’ектыўнае рашэнне, якое дасць магчымасць рухацца ў патрэбным для краіны напрамку і паслужыць умацаванню яе суверэнітэта”. Яго заява апублікавана на сайце партыі.
“Рашэнне Савета кіраўнікоў міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза аб частковым зняцці санкцый у дачыненні да нашай краіны – гэта тое, чаго мы чакалі. Гэта вельмі правільнае, аб’ектыўнае стаўленне да Рэспублікі Беларусь. Самае галоўнае, што гэта дае магчымасць ўмацавання суверэнітэту Беларусі. Я ўдзячны еўрапейскім калегам за тое, што яны дапамагаюць умацоўваць наш суверэнітэт і даюць магчымасць рухацца ў тым напрамку, у якім жадаем і мы, і яны”, – сказаў Гайдукевіч.
Паводле яго слоў, зняцце санкцый, а значыць паляпшэнне адносін Беларусі і ЕС, нельга супрацьпастаўляць адносінам краіны з РФ. “Гэта ні ў якой меры не супярэчыць беларуска-расейскім узаемаадносiнам. Мы ўпэўненыя, што нашы расійскія партнёры таксама гэтаму рады”, – заявіў Гайдукевіч.
Як паведамляла Крыніца, Cавет міністраў Еўрасаюза 15 лютага вырашыў зняць санкцыі з Беларусі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)