У Мінску былы касір супермаркета краў грошы з картак пакупнікоў

интернет
У Мінску 20-гадовы студэнт ВНУ, які летам 2015 году працаваў кантралёрам-касірам у гандлёвым цэнтры, абвінавачаны ў крадзяжы грошай з карт-рахункаў пакупнікоў. Ён заключаны пад варту.

Справа заведзена па ч.3 ст.212 КК (крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі), паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

Працуючы касірам у супермаркеце, ён фатаграфаваў рэквізіты банкаўскіх плацежных карт пакупнікоў, а затым выкарыстаў іх для аплаты тавараў праз інтэрнэт і онлайн-гульняў.

Раскрылі злачынства дзякуючы аналізу падобных, але на першы погляд не звязаных паміж сабой крымінальных спраў. Пры гэтым дапамагла і аператыўная інфармацыя ад упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Беларусі і Нацыянальнага кантактнага пункта Злучанага Каралеўства Вялікабрытанія і Паўночная Ірландыя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі