У Ваўкавыску студэнт-тэолаг распавёў аб азах веры ў “Маладзёжным парламенце”

Ваўкавыск
У Ваўкавыску студэнт Інстытута тэалогіі БДУ, панамар Благавешчанскага храма Ягор Чарапок і клірык храма іерэй Аляксандра Багдан 13 лютага правялі гутарку пра азы хрысціянства з чальцамі гарадскога “Моладзевага парламента”.

11 лютага адбылася сустрэча з навучэнцамі гімназіі № 2, прысвечаная царкоўнаму погляду на адносіны палоў, паведамляе orthos.org.

У Цярноўскай сельскай школе ў Лідскім раёне 15 лютага адбылася сустрэча вучняў 3 і 5 класаў з настаяцелем храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў аграгарадку Голдава іерэем Алегам Рэпецкім, прысвечаная святу Стрэчання. Гутарка суправаджалася паказам дакументальнага фільма, паведамляе lida-eparhia.by.

10 лютага клірыкі Серафімаўскага храма ў Белаазёрску іерэй Алексій Аляхновіч і іерэй Арцемій Дзячок наведалі групы электратэхнічнага каледжа з гутаркамі «Чалавек і яго прызначэнне”, “Аб існаванні Бога і сэнсе жыцця», «Аб Таямніцах Царквы».

Выхаванцы бярозаўскага будаўнічага ліцэя 9 лютага ў межах праекта «Ці ёсць карані ў народа» наведалі Міхайлаўскі храм, настаяцель якога протаіерэй Георгій Нямшон правёў экскурсію па храмаваму духоўна-патрыятычнаму комплексу, якая суправаджалася гутаркай пра ўзаемасувязь паняццяў патрыятызму і духоўнасці.

Благачынны Маларыцкай акругі протаіерэй Віктар Паляціла правёў з навучэнцамі гарадскога прафтэхліцэя гутарку “Традыцыі, звычаі і абрады ў праваслаўнай царкве”, а з выкладчыкамі – “Аб рэлігіі і дэструктыўных сектах”, паведамляе ekklisia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі