У Клімавічах 19-гадовы машыніст аўтакрана загінуў ад удару токам

мчс

У Клімавічах ранкам 16 лютага дзевятнадцацігадовы машыніст аўтакрана загінуў ад удару электрычным токам. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

Гэта адбылося на вуліцы Чыгуначнай. Падчас працы аўтакрана чалки стрэлы закранулі лініі электраперадачы напружаннем 10 кВ.

Праверку па факце гібелі машыніста праводзіць Клімавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі