У Магілёве пад мостам знайшлі авіябомбу часоў вайны

бомба
У Магілёве пад мастом праз Дняпро раніцай 17 лютага знайшлі авіябомбу часоў вайны. Пра гэта паведамілі ў МНС Беларусі.

Бомба выяўленая работнікамі філіяла ААТ “Мостабуд” пры рэканструкцыі моста па праспекце Пушкінскi – каля восьмай апоры моста.

Група размініравання канфіскавала боепрыпас, каб абясшкодзіць.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі