У Турцыі ў выніку новага выбуху загінулі ваенныя
У Турцыі ў горадзе Лідже ў правінцыі Дзіярбакыр на паўднёвым усходзе краіны, дзе пераважна пражываюць курды, 18 лютага па меншай меры шэсць ваеннаслужачых сталі ахвярамі выбуху. Адзін ваенны атрымаў цяжкія раненні.
Самаробнае выбуховае прыстасаванне было падарвана на адной з аўтатрас, па якой перасоўвалася калона ваенных аўтамашынаў. Выбух быў здзейснены ў той час, калі ваенныя шукалі міны на шашы, якая злучае Дзіярбакыр з Лідже, паведамляе ru.euronews.com.
Улады абвінавацілі ў тэракце курдскіх паўстанцаў.
11 лютага у выніку аперацыі сілаў бяспекі Турцыі на паўднёвым усходзе краіны, былі знішчаныя 27 байцоў курдскіх узброеных фарміраванняў. 16 з іх у Джызры, непадалёк ад сірыйскай мяжы, пра што заявілі прадстаўнікі арміі.
У пракурдскай партыі сцвярджаюць, што за час дзеяння каменданцкага часу ў Джызры былі забітыя 128 мірных жыхароў.
Турэцкія ўлады назвалі смяротніка, які здзейсніў выбух у Анкары
Улады Турцыі паведамілі, што колькасць арыштаваных па падазрэнні ў датычнасці да выбуху, здзейсненага напярэдадні ў Анкары, дасягнула 14-і, і што іх віна ўсталяваная «па адбітках пальцаў».
Турэцкія ўлады назвалі імя смяротніка, які здзейсніў, па іх дадзеных, тэракт у Анкары 17 лютага. Гаворка ідзе пра 23-гадовага курда Саліха Наджара, які нарадзіўся ў Сірыі.
Прэм’ер Ахмет Давутаглу заявіў, што за арганізацыю выбуху нясе адказнасць сірыйская групоўка «Сілы народнай самаабароны», звязаная з Курдскай рабочай партыяй, якая дзейнічае ўнутры Турцыі. У Анкары абедзве арганізацыі называюць тэрарыстычнымі.
У якасці “адказу на тэракт” вечарам 17 лютага турэцкая авіяцыя нанесла ўдары па курдскіх пазіцыях ў паўночным Іраку. Назаўтра ў турэцкім Генштабе паведамілі, што сярод знішчаных падчас налёту байцоў РКП ёсць яе кіраўнікі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)