Мінэканомікі прапанавала скараціць урад
Мінэканомікі Беларусі ініцыюе аптымізацыю структуры і функцый дзяржорганаў. Пра гэта 18 лютага заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі на калегіі міністэрства. Ведамства выступае за скарачэнне залішніх звёнаў і дакументазвароту.
Паводле яго слоў, ход падзей паскараецца, улады кожны дзень сутыкаюцца з новымі выклікамі, трэба паскараць прыняцце рашэнняў, таму мінэканомікі ўнесла гэтую прапанову.
Уладзімір Зіноўскі нагадаў, што ва ўрадзе каля 30 міністэрстваў і камітэтаў, пяць канцэрнаў, плюс КДК, Нацбанк, НАН, Адміністрацыя прэзідэнта, суды, пракуратура. Пры ўзгадненні таго ці іншага дакумента гэтыя дакументы часта ходзяць па крузе і ўзгадняюцца не месяцы, а часам і год, хоць прымаць рашэнні трэба неадкладна, сказаў ён, перадае БЕЛТА. Пры гэтым заўвагі пры ўзгадненні ў 90% выпадкаў гэта лабіраванне вузкаведамасных інтарэсаў.
Зіноўскі адзначыў, што скрыжаванне функцый рэгулятара і ўласніка, нізкі прыярытэт сектаральнай і міжгаліновых пытанняў ствараюць вал у дакументаабароце.
У мінулым годзе мінэканомікі было пастаўлена на кантроль больш за 2,5 тыс. даручэнняў Саўміна, для ўзгаднення прыйшло каля 400 праектаў указаў і дэкрэтаў, 77 праектаў законаў, 700 праектаў пастаноў урада.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)