Мітрапаліт Павел растлумачыў святарам, як гаварыць з вернікамі аб сустрэчы ў Гаване

Павел, Минск
У Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 17 лютага адбыўся пашыраны сход благачынных Мінскай епархіі.

Акрамя ўнутрыепархіяльных пытанняў у галіне набажэнскай, духоўна-асветніцкай і адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці Мінскай епархіі, гаворка ішла пра тое, як распавядаць вернікам пра нядаўнія яскравыя падзеі у жыцці Праваслаўнай Царквы – Архіерэйскі Сабор РПЦ, які адбыўся 2-3 лютага ў Маскве, і сустрэчу Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Гаване, паведамляе church.by.

Патрыяршы Экзарх растлумачыў пункты падпісанай іерархамі на Кубе Дэкларацыі, зрабіўшы акцэнт на важнейшых яе момантах, а менавіта – на імкненні кіраўнікоў Цэркваў падтрымаць хрысціянаў-пакутнікаў Блізкага Усходу, Сірыі і краінаў Паўночнай Афрыкі.

“Нікога з вернікаў не павінна бянтэжыць гэтая сустрэча, паколькі яна не тычылася ні эклезіялагічных, ні багаслоўскіх пытанняў і супярэчнасцяў”, – падкрэсліў мітрапаліт Павел.

У Мінску сабралася Камісія па кананізацыі святых БПЦ

Надоечы ў Мінскай духоўнай акадэміі прайшло пасяджэнне Камісіі па кананізацыі святых БПЦ пад старшынствам архімандрыта Нікадзіма (Генералава) з удзелам дэлегатаў ад усіх епархіяльных камісіяў Беларускага Экзархата.

На пасяджэнні былі падведзеныя вынікі працы за год, а таксама зноў пастаўленае пытанне аб магчымасці кананізацыі іерэя Паўла Сеўбы, святара з Бабруйшчыны, расстралянага ў 1938 годзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі