Улады Пакістана пайшлі на саступкі індусам, дазволіўшы рэгістраваць шлюбы

Пакістан, вяселле
Паўднёва-пакістанская правінцыя Сіндх, дзе кампактна пражываюць індусы, стала першай у краіне, дзе ім афіцыйна дазволена рэгістраваць шлюбы.

Закон распаўсюдзяцца і на ўжо здзейсненыя шлюбы, якія зараз можна афіцыйна зарэгістраваць, паведамляе reuters.com.

Раней замужнія жанчыны-індускі не лічыліся такімі з гледзішча мясцовых мусульманскіх супольнасцяў і прыраўноўваліся да даступных, перыядычна падвяргаючыся гвалту, прымусу да прыняцця ісламу і ўступленню ў шлюб з мусульманінам, таксама ім было складана юрыдычна даводзіць сваяцтва.

У іншых штатах Пакістана праблема застаецца па-ранейшаму актуальнай, хаця лідары праваабарончага «Паўднёва-азіяцкага партнёрства» Пакістана спадзяюцца, што закон у хуткім часе будзе прыняты на федэральным узроўні.

Па дадзеных «Пакістанскай камісіі па правах чалавека», кожны месяц у краіне не менш за дваццаць індуісцкіх дзяўчат ва ўзросце ад 12 да 25 гадоў выкрадаюць і сілком выдаюць замуж за мусульманаў. Пераследам падвяргаюцца і замужнія індуісцкія жанчыны, у т. л., цяжарныя.

У гвалтоўна заключаным шлюбе жанчыны часта падвяргаюцца хатняму гвалту, за які пакістанскім крымінальным кодэксам пакаранне не прадугледжваецца.

Індусы складаюць усяго 1,85 адсотка насельніцтва Пакістана, у якім жыве каля 182 мільёнаў чалавек.

Хрысціяне, дзякуючы брытанскаму закону 1870 года, могуць законна ўступаць у шлюб.

Раней духоўныя ўлады Пакістана ўзнялі пытанне аб пераглядзе нормаў крымінальнага пакарання за «блюзнерства», на падставе якіх у краіне жорстка пераследуюцца хрысціяне і іншыя рэлігійныя меншасці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі