Падчас авіяналёту ЗША на лагер ІДІЛ загінулі адзін з лідараў баевікоў і закладнікі-сербы

Лівія
Амерыканская авіяцыя 19 лютага нанесла авіяўдары па пазіцыях “Ісламскай дзяржавы” у лівійскім горадзе Сабраце.

Прадстаўнікі Пентагона кажуць аб гібелі аднаго з лідараў баевікоў – тунісца Нураддзіна Шушана, вядомага як Сабір. Загінулі таксама два закладнікі-сербы, – супрацоўнікі амбасады, выкрадзеныя ў лістападзе мінулага года. Выкрадзеныя ўтрымліваліся ў лагеры ісламістаў у якасці закладнікаў, паведамляе ВВС.

Усяго ў выніку авіяналёту былі знішчаныя да 40 баевікоў, большасць якіх – грамадзяне Туніса. У адным з разбураных будынкаў, па словах мэра Сабрата, быў знойдзены склад зброі.

Нураддзін Шушан, які загінуў падчас бамбардыроўкі, з’яўляўся галоўным пасярэднікам ІДІЛ ў Лівіі, у задачу якога ўваходзіла перапраўка замежных баевікоў на пазіцыі ІДІЛ з Туніса ў Лівію і іншыя краіны.

Шушан-Сабір падазраецца ў здзяйсненні тэрактаў у музеі Бардо і на пляжы ў курортным горадзе Сус у Тунісе, ахвярамі якіх сталі 60 чалавек.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі