Моладзь Магілёўскай вобласці запрашаюць на Ночнае чуванне

ружанец
Каталіцкая моладзь Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў збярэцца 5 сакавіка ў магілёўскім конкатэдральным касцёле святога Станіслава на Ночнае чуванне, якое пройдзе пад дэвізам «Міласэрнасці хачу, а не ахвяры».

5-6 сакавіка ў Магілёве адбудзецца 24-гадзінная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, якая пачнецца 5 сакавіка ў 9.00 і завершыцца 6 сакавіка ў 9.00. Адарацыя будзе праходзіць у бакавой капліцы Маці Божай Бялыніцкай.

У Гудагаі манахіні-кармелітанкі правядуць “Дні цішыні” для дзяўчат

Сёстры-кармелітанкі з кляштару ў Гудагаі запрашаюць дзяўчат на «Дні цішыні», якія пройдуць з 26 па 28 лютага ў Гудагаі пад тэматычнай назвай «Пакаянне і міласэрнасць». Рэкалекцыі пачнуцца 26 лютага каля 21.00.

З сабой трэба мець Святое Пісанне, зменны абутак, спальны мяшок і карымат, цёплыя рэчы пры неабходнасці, а таксама загадзя паведаміць аб прыездзе па тэлефоне +375 29 52 55 330 (с. Магдаліна Кулай).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі