У вёсцы пад Клецкам шукаюць магчымасць забяспечыць нядзельную школу партамі
14 лютага ў Мікалаеўскім храме ў Лучніках у Клецкім раёне адбылося прадстаўленне, прысвечанае святу Стрэчання Гасподняга і Дню праваслаўнай моладзі. На свята сабраліся прыхаджане, моладзь і бацькі выхаванцаў нядзельнай школы, якія сталі гледачамі святочнай праграмы.
Па заканчэнні свята бацькі выхаванцаў абмеркавалі з настаяцелем храма протаіерэем Міхаілам Вейгам магчымасць абсталявання асобнага памяшкання з партамі для заняткаў нядзельнай школы, бо зараз пісаць і маляваць дзецям прыходзіцца на каленях, паведамляе sluck-eparchiya.by.
У памяць аб сустрэчы дзеці і бацькі развесілі каля храма кармушкі для птушак.
У Клецку святар распавёў падлеткам пра тое, як заключыць шлюб па каханні
Памочнік благачыннага Клецкай царкоўнай акругі праваслаўных цэркваў іерэй Андрэй Еўшаль 16 лютага наведаў гарадскую СШ № 1, дзе правёў гутарку са старшакласнікамі на тэму «Ці магчымы шлюб па каханні?»
Святар распавёў прысутным пра тое, што такое каханне і што такое закаханасць, як адрозніць сапраўднае каханне ад закаханасці.
Клірык кафедральнага сабора Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў Салігорску іерэй Сергій Чуковіч 17 лютага правёў гутарку са старшакласнікамі СШ № 4.
У пасёлку Сноў ў сельскай бібліятэцы гутарку з малодшымі школьнікамі пра хвальбу і гонар, якія вядуць да граху ганарыстасці і адзіноты, правяла выкладчык прыхадской нядзельнай школы Таццяна Калеснік.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)