Кандыдат у прэзідэнты ЗША спыніў свой выступ, каб памаліцца за выбаршчыка, які страціў прытомнасць

Падчас перадвыбарнай прамовы прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі сенатара Марка Рубіё 19 лютага ва універсітэце Клемсон ў штаце Паўднёвая Караліна пажылы мужчына страціў прытомнасць.

Заўважыўшы тое, што адбылося, палітык звярнуўся да аўдыторыі з пытаннем: «Ці ёсць сярод сабраных лекар?». Пазней, прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад Рэспубліканскай партыі прапанаваў памаліцца за пацярпелага. Па прыбыцці медыкаў мужчына ўжо апрытомнеў і знаходзіўся ў добрым настроі.

Звяртаючыся да студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта, Рубіё выказаўся ў падтрымку трэнера мясцовай футбольнай каманды, якому актывісты арганізацыі «Свабода ад рэлігіі» спрабуюць забараніць маліцца падчас сходаў каманды. Палітык дадаў, што збіраецца даказаць звычайным выбаршчыкам, «якія жывуць ад зарплаты да зарплаты», што кансерватыўныя палітыкі будуць абараняць іх інтарэсы ва ўрадзе.

Па матэрыялах Christian Post.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі