Трамп, які ўвязаўся ў сварку з Папам Рымскім, лідзіруе сярод кандыдатаў-рэспубліканцаў

Падчас свайго інтэрв’ю каналу Fox кандыдат ад Рэспубліканскай партыі на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША Дональд Трамп выказаў умераны аптымізм з нагоды свайго магчымага абрання на ўнутрыпартыйных выбарах, заявіўшы, што яго «яшчэ можна абысці». Асабліва ўзважана яго выказванні гучалі пасля яго бравады на выбарах у Паўднёвай Караліне.

Трамп апярэджвае сваіх галоўных унутрыпартыйных канкурэнтаў Марка Рубіё і Тэда Круза на 11%.

Рубіё і Круз не губляюць надзеі на перамогу па меры таго як партыйны спіс працягвае скарачацца. Хто б з іх не перамог, у выніку кандыдату ад рэспубліканцаў прыйдзецца сутыкнуцца з Берні Сандэрсам або Хілары Клінтан, якая лідыруе ў спісе дэмакратаў.

Варта адзначыць, што падчас сваёй прэс-канферэнцыі на борце самалёта па дарозе ў Ватыкан Папа Рымскі Францішак адказаў на крытыку сваёй «палітызаванасці» з боку Дональда Трампа, які плануе пабудаваць сцяну на мяжы паміж Злучанымі Штатамі і Мексікай.

У адказ на абвінавачванні Трампа ў тым, што Папа Рымскі з’яўляецца «пешкай» Мексікі, пантыфік заявіў, што «чалавек, які думае толькі аб тым, каб будаваць сцены замест мастоў – не хрысціянін. Гэта супярэчыць Евангеллю».

Афіцыйныя прадстаўнікі Ватыкана таксама ахарактарызавалі заявы амерыканскага палітыка як «вельмі дзіўныя».

Па матэрыялах CNA і Fox News.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі