У Мінску падчас акцыі прадпрымальнікаў патрабавалі адстаўкі Кабякова

митинг
У Мінску 22 лютага праходзіць акцыя прадпрымальнікаў.

На плошчы Незалежнасці сабралося некалькі соцен чалавек, паведамляе Еўрарадыё.

На плошчу прыйшоў Статкевіч. Ён быў каля прыёмнай адміністрацыі прэзідэнта, туды з ім прыйшло каля 10 чалавек. Статкевіч кажа, што калі б усе прыйшлі да адміністрацыі, то ўлада б спужалася.

Павел Севярынец патрабаваў выказаць недавер Лукашэнку. Таксама ўдзельнікі мітынга патрабуюць адстаўкі прэм’ера Кабякова, міністра эканомікі Зіноўскага і міністра па падатках Налівайкі. Усе прагаласавалі за.

Міліцыя перапісвае пашпартныя дадзеныя ўсіх, хто знаходзіцца на плошчы.

У акцыi удзельнiчаюць адзін з лідараў прадпрымальнікаў Алесь Макаеў, а таксама Анатоль Лябедзька. Яны трымалi два плаката – “Адмена ўказу № 222” і “Зняць з ІП ​​адказнасць за накладныя”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі