У Шчучыне для падлеткаў арганізавалі Дзень спорту і сустрэчу з манахіняй

Шчучын
У Шчучыне ў парафіі святой Тэрэзы Авільскай, якой апякуюцца манахі-піяры, 20 лютага ў кляштары быў арганізаваны дзень спорту для хлопчыкаў-міністрантаў і чальцоў моладзевага хору «Calasanz».

Пасля гутаркі і конкурса ведаў аб святых апекунах міністрантаў і хора, а таксама на веданне біяграфіі Папы Францішка, распачаўся мастацкі конкурс, тэматычна прысвечаны Юбілейнаму Году Міласэрнасці, які перажывае Каталіцкая Царква, паведамляе catholicnews.by.

Інтэлектуальныя спаборніцтвы працягнуліся ўласна спартовымі – юнакі і дзяўчаты гралі ў тэніс, шашкі, футбол.

Напярэдадні ў кляштары зладзілі сустрэчу моладзі з сястрой-піяркай манахіняй Марынай, якая нарадзілася ў Шчучыне і гасціла ў сваёй сям’і. Некаторыя з маладых парафіянаў упершыню даведаліся, што ў піярскім манаскім асяродку, акрамя мужчынскага манаства, існуе і жаночае.

Шчучын
Сястра Марына распавяла аб сваё супольнасці – Інстытуце Дачок Марыі Сясцёр Пабожных Школаў, якую заснавала святая Паўла Монтал, аб сваім шляху да манаства і аб цяперашніх служэнні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі