Іспанскі суд апраўдаў біскупа, які параўнаў аборты з Халакостам

іспанскі біскуп
Іспанскі суд 21 лютага апраўдаў каталіцкага біскупа Хуана Антоніё Реіг Пла, кіраўніка епархіі Аляса дэ Енарэс, абвінавачанага прыхільнікамі заканадаўчага права на ажыццяўленне абортаў у «парушэнні закона і распальванні нянавісці».

Па словах прыхільнікаў абортаў, словы біскупа аб тым, што практыка абортаў параўнальная з Халакостам, выклікалі ў іх буру абурэння, паведамляе lifesitenews.com.

Біскуп Хуан Антоніё Реіг Пла зрабіў сваю нашумелую заяву летам 2014 года, калі прыхільнікі абортаў правялі дэманстрацыю “Цягнік Свабоды”. Каталіцкі іерарх тады сказаў, што гэты «цягнік» можна параўнаць з цягнікамі, якія перавозілі габрэяў у нацысцкія канцлагеры.

Суд Мадрыда пастанавіў, што, хаць аргумент біскупа і быў рэзкім, агучаны ён быў “у адпаведнасці з прынцыпамі сацыяльнай дактрыны Каталіцкай Царквы і ў межах свабоды слова і рэлігіі”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі