Мінскі прыход запрашае на размову аб сапраўдным мужчыне

мужчына
У канферэнц-залі мінскага праваслаўнага прыхода абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” 25 лютага ў 18.30 у межах новай сустрэчы Клуба “Маладая сям’я” пройдзе дыскусія “Сапраўдны мужчына – хто ён?”.

Экспертамі выступяць клірык прыхода протаіерэй Алексій Клімаў, кандыдат псіхалагічных навук, выкладчык псіхалогіі БНТУ Сяргей Астроўскі, кандыдат псіхалагічных навук, кіраўнік прыходскіх сацыяльных майстэрняў Марына Краўцова, метадыст Фонда імя святой прапачэснай Еўфрасінні Полацкай Алена Ярашэвіч, метадыст выхаваўчага аддзела БДТУ Алена Русановіч, паведамляе sobor.by.

У ролі вядучай выступіць журналіст, вядучая Радыё АНТ, каардынатар Фестывалю сацыяльнай рэкламы ў абарону жыцця і сям’і “Далонька” Алена Есіна.

Уваход вольны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі