На МКАД таксі вылецела ў кювет і ўрэзалася ў дрэва

mc
На 51-м кіламетры МКАД раніцай 22 лютага аўтамабіль-таксі «Пежо-406» з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Пра гэта паведамілі ў МНС Беларусі.

 

Ратавальнікі з салона аўтамабіля дасталi кіроўцe. Ён у ДТЗ атрымаў розныя траўмы і быў шпіталізаваны.

Таксама сур’ёзна пацярпела яго 24-гадовая пасажырка. З пераломам шыйнага аддзела  пазваночніка  яе адвезлі ў бальніцу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі