У Лідзе святар нагадаў дзецям, што шкодныя звычкі вядуць да залежнасці

вёска Лебяда
Настаяцель праваслаўнага Мікалаеўскага храма ў вёсцы Лебяда ў Лідскім раёне іерэй Мікалай Ахотніцкі 22 лютага правёў сустрэчу з вучнямі 5-8 класаў Мажэйкаўскай сельскай школы аб шкоднай звычцы палення, аб алка- і нарказалежнасці.

Святар нагадаў аб тым, што часта згубная залежнасць зараджаецца ў форме забаўкі, паведамляе lida-eparhia.by.

У гомельскай СШ № 66 у гэты ж дзень клірык храма Перамянення Гасподняга іерэй Аляксандр Саўка правёў асветніцкі занятак “Дабро і зло», паведамляе eparhiya.by.

19 лютага ў школьным музеі «Баявойі працоўнай славы» гомельскай СШ № 2 для старэйшакласнікаў правялі «Урок мужнасці» з удзелам настаяцеля храма Аляксандра Неўскага протаіерэя Уладзіміра Сіленкі.

У сельскай школе ў вёсцы Навасёлкі у Слонімскім раёне настаяцель храма Нараджэння Хрыстова ў вёсцы Паўлава іерэй Алег Пачкоўскі 22 лютага правёў гутарку пра Вялікі пост з навучэнцамі 5-8 класаў, засяродзіўшы увагу на важнасці здзяйснення добрых справаў асабліва ў гэты перыяд, паведамляе eparhia.by.

Напярэдадні ў сельскай бібліятэцы ў аграгарадку Пяскі ў Бярозаўскім раёне прайшла сустрэча настаяцеля Траецкай царквы протаіерэя Уладзіміра Глушака з навучэнцамі нядзельнай школы, прысвечаная Дню праваслаўнай кнігі. Дзеці паслухалі аўдыёзапіс аповеду серыі «Дзецям пра душу» і паглядзелі фільм “Прападобны Серафім Сароўскі Цудатворца”, паведамляе ekklisia.by.

У Кіраўску ў нядзельнай школе ў Пакроўскім храме 21 лютага на «урок мужнасці» з размовай пра вайну і пра веру на вайне запрасілі гараджаніна Юрыя Сафронава. «У акопах не бывае атэістаў», – нагадаў дзецям былы воін вядомы афарызм, паведамляе bobruisk.hram.by.

Кіраўнік місіянерскага аддзела Слуцкай епархіі, клірык нясвіжскага Георгіеўскага прыхода іерэй Павел Фокін, 15 лютага наведаў СШ № 1, дзе правёў гутарку ў 10 «А» класе. Для сустрэчы быў абраны свабодны фармат трэнінгу – падлеткі самі адказвалі на свае ўласныя пытанні пры дапамозе святара, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі