У Год культуры БПЦ правядзе мерапрыемствы для дзяцей-інвалідаў

Павел, Святлоў
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў 22 лютага ў Мінскім епархіяльным упраўленні падпісалі Комплексны план мерапрыемстваў БПЦ і міністэрства культуры ў межах Года культуры.

На цырымоніі падпісання прысутнічалі епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік, настаяцель храма святапакутніка Уладзіміра Хіраска іерэй Дзімітрый Ворса, рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), супрацоўнік сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ Мікалай Ліс, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Японскага протаіерэй Павел Сярдзюк, намеснік дырэктара па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша, паведамляе church.by.

У план уключаныя 62 сумесных творчых мерапрыемствы, у тым ліку міжнародныя і рэспубліканскія фестывалі праваслаўных спевай, духоўнай музыкі і званоў, творчыя конкурсы, канферэнцыі і семінары на культурна-асветніцкую тэматыку.

Прыярытэтнымі ў плане названыя мерапрыемствы для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, у тым ліку Міжнародны творчы конкурс па дэкаратыўнай лепцы з гліны імя святапакутніка Уладзіміра Хіраскі для дзяцей з парушэннем зроку, а таксама Мінскі адкрыты дзіцячы музычны конкурс імя святапакутніка Уладзіміра Хіраска для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Таксама пройдуць мерапрыемствы да юбілейных датаў – 900-годдзя скону Свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага, 915-годдзя з дня нараджэння прапачэснай Еўфрасінні Полацкай, 430-годдзя з дня нараджэння праведнай Сафіі Слуцкай, 70-годдзя з дня смерці прапачэснага Серафіма Жыровіцкага, 100-годдзя з дня нараджэння протапрэсвітара Віталя Баравога.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі