Мінчанка, якая выйграла 5 млрд рублёў, аддасць частку сродкаў на дапамогу хвораму дзіцяці
Сертыфікат на самы буйны грашовы выйгрыш у латарэю ў гісторыі незалежнай Беларусі атрымала мінчанка Таццяна Зянькевіч – 5 млрд рублёў. Яна стала пераможцай галоўнага тура навагодняга 568-га тыражу нацыянальнай спартыўнай латарэі «Суперлато».
Сетрификат пераможцы з мужам Дзмітрыем ўручыў першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Гагиев, перадае БЕЛТА.
Сям’я выхоўвае дваіх дачок. Старэйшай хутка 20 гадоў, і бацькі зараз дапамогуць ёй забяспечыць сябе жыллём. Малодшая ж дзяўчынка хацела б патраціць грошы на адкрыццё прытулку для жывёл.
Бацькі ж перш за ўсё хочуць дапамагчы людзям і вырашылі выдаткаваць 30 млн рублёў на лячэнне маленькай Алены Стацэвiч, якая пакутуе ад нiзкадыферэнцыраванай нейрабластомы з паразай лімфавузлоў і касцявога мозгу IV стадыі.
Яшчэ 20 млн рублёў жонкі перададуць прыходу храма прападобнага Серафіма Сароўскага.
Таццяне Зянькевіч шчаслівы квіток падарыў муж Дзмітрый, а пра выйгрыш сям’я даведалася позна вечарам 3 студзеня.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пастар Ганчарэнка: «Зараз шмат хто будзе зняможаны душой» 18.05.2022 13:10
- У Данецку пад расійскім абстрэлам загінула насельніца манастыра 17.05.2022 16:34
- У Гродне 15 мая адбыліся Каложскія ўрачыстасці 17.05.2022 14:48
- У ЗША злачынец адкрыў страляніну ў прэсвітэрыянскай царкве 17.05.2022 11:19
- Пастар Ганчарэнка: «Я думаю пра Марыупаль» 13.05.2022 16:33
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)