Міністр абароны адмоўна ставіцца да альтэрнатыўнай службы

солдат

Міністр абароны Андрэй Раўкоў 23 лютага заявіў у эфіры тэлеканала Беларусь-1, што адмоўна ставіцца да альтэрнатыўнай грамадзянскай службе.

Ён адзначыў, што альтэрнатыўная служба не звязаная з Узброенымі сіламі, і гэтымі пытаннямі будзе займацца міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Кажучы пра тых, хто хоча прайсці альтэрнатыўную службу, міністар сказаў, што гэта іх выбар, але яго стаўленне да гэтага адмоўнае.

Пра магчымы пераход да кантрактнай арміі ў Беларусі міністр сказаў, што казаць пра гэта заўчасна і некарэктна.

Тэрміновая служба дазваляе ў самы кароткі тэрміны падрыхтаваць неабходны мабілізацыйны запас, заявіў Раўкоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі