У Германіі вынесеныя першыя тры прысуды па нападах на жанчын у Кёльне

суд, Кёльн
У Германіі акруговы суд у Кёльне вынес абвінаваўчыя прысуды першым тром абвінавачаным у нападах на жанчын у ноч з 31 снежня на 1 студзеня.

Адзін з трох абвінавачаных, 22-гадовы ўраджэнец Туніса, прызнаны вінаватым у крадзяжы ў жанчыны відэакамеры і асуджаны да трох месяцаў турэмнага зняволення ўмоўна. 18-гадовы мараканец асуджаны па законе аб крымінальнай адказнасці непаўналетніх і атрымаў выпрабавальны тэрмін. 23-гадовы выхадзец з Марока прызнаны вінаватым у крадзяжы ў ахвяры мабільнага тэлефона, а таксама ў захоўванні наркотыкаў — ён асуджаны да шасці месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна і да штрафу ў памеры 100 еўра. Таксама ён папрасіў прабачэння ў 20-гадовай пацярпелай, паведамляе ВВС.

Усяго па абвінавачванні ў крадзяжах у навагоднюю ноч арыштаваныя 13 мужчын, аднак толькі адзін з іх — 26-гадовы бежанец з Алжыра — узяты пад варту па падазрэнні ў сэксуальным гвалце.

Кіраўнік мясцовай паліцыі Юрген Маціес кажа, што асобы большасці мужчынаў, якія ўчынілі напады сэксуальнага характару на жанчын у Кёльне ў навагоднюю ноч, магчыма, так і не будуць устаноўленыя, паколькі якасць запісаў з камераў назірання пакідае жадаць лепшага.

На сённяшні дзень следству атрымалася ўсталяваць 75 падазраваных. Большасць з іх — выхадцы з краінаў Паўночнай Афрыкі, якія прыехалі ў Германію нелегальна альбо звярнуліся па палітычны прытулак.

Усяго ў паліцыю было пададзена больш за 500 заяваў пра напады ў навагоднюю ноч, у 40% з іх згадваюцца сексуальныя дамаганні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі