У Салігорскім раёне зладзілі царкоўнае свята для ветэранаў з выставай макетаў зброі

Чыжэвічы
Па благаславенні епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія 23 лютага на тэрыторыі праваслаўнага Пакроўскага храма ў вёсцы Чыжэвічы ў Салігорскім раёне адбылося свята «З верай у перамогу», прымеркаванае да свецкага свята Дня абаронцы Айчыны, а таксама да 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Ганаровымі гасцямі сустрэчы сталі ветэраны Салігорскага раёна, для якіх настаяцель храма протаіерэй Мікалай Лабынька, настаяцель Нікольскага прыхода ў пасёлку Урэчча протаіерэй Аляксандр Драгун і клірык Пакроўскага храма дыякан Яўген Ткачоў здзейснілі набажэнства падзякі, а пасля зачыталі прывітальнае слова епіскапа Антонія, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Для гасцей свята была падрыхтаваная выстава макетаў зброі Вялікай Айчыннай вайны, якую прэзентаваў намеснік начальніка 969-й базы рэзерву танкаў Генадзь Карака пры ўдзеле салдат вайсковай часткі.

Таксама для ветэранаў і гасцей была зладжаная экскурсія па Царкоўна-гістарычнаму музею Слуцкай епархіі, а пасля – святочная трапеза.

Музычную праграму падрыхтавалі выхаванцы нядзельных школаў Пакроўскага прыхода, салігорскага Раство-Багародзічнага кафедральнага сабора і нясвіжскага Георгіеўскага храма.

Кожны ветэран атрымаў з рук навучэнцаў нядзельнай школы Пакроўскага прыхода кветкі, абраз святапакутніка Іаана Чыжэвіцкага і малітоўнік.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі