25 лютага

Mass-suicide-at-Pilenai

680 гадоў таму, 25 лютага 1336 года

Масавае самагубства абаронцаў вялікалітоўскага замку Піленай.

445 гадоў таму, 25 лютага 1571 года

Кароль польскі і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Пераброддзю Магдэбурскае права і герб.

200 гадоў таму, 25 лютага 1816 года

Нарадзіўся ўдзельнік паўстання 1863 года на Беларусі Казімір Кабылінскі (1816-1863).

185 гадоў таму, 25 лютага 1831 года

Бітвы пад Бялалэнкай і Альшынкай Грахоўскай паміж паўстанцамі і расійскімі войскамі.

110 гадоў таму, 25 лютага 1906 года

Нарадзіўся адзін з лідараў БХД, рэдактар “Крыніцы”, кампазітар Павел Каруза (1906-1988).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
25.02.2016 Каляндар|




Блогі