Нацбанк растлумачыў палажэнні Дэкрэта №7 па банкаўскіх дэпазітах

нацбанк

 

Нацбанк Беларусі пракаментаваў прымяненне норм дэкрэта №7 “Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)”, у прыватнасці, у дачыненні да падаходнага падатаку з працэнтаў.

Па адкрытых да 1 красавіка гэтага года укладах гэты падатак плаціць не прыйдзецца.

Па банкаўскіх укладах, адкрытых з 1 красавіка, падаходным падаткам будуць абкладаць працэнтныя даходы фізічных асоб, калі тэрмін ўкладу ў беларускіх рублях складае менш за адзін год, у замежнай валюце – менш за два гады і калі працэнтная стаўка, па якой налічваецца даход, вышэй стаўкі па ўкладу да запатрабавання.

Калі ж тэрмін ўкладу ў беларускіх рублях складае адзін год і больш, а ў валюце два гады і больш, па такіх укладах падаходны падатак з працэнтаў не будуць спаганяць.

Падаходны падатак з працэнтаў будуць утрымліваць пры фактычнай выплаце такiх даходаў. Пералічыць яго ў бюджэт трэба не пазней за наступны дзень пасля таго, як фізасоба атрымала даход у выглядзе працэнтаў.

Як паведамляла Крыніца, прэзідэнт Беларусі 11 лістапада 2015 падпісаў дэкрэт №7 «Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)”, якім прадугледжана ўвядзенне з 12 лістапада безадзыўных і іншых відаў банкаўскіх укладаў.

Згодна з указам, у Беларусі працэнтныя даходы па кароткатэрміновых банкаўскіх укладах з 1 красавіка 2016 года будуць абкладаць падаходным падаткам.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі