Сярэдні заробак у Беларусі ўпаў амаль да 300 даляраў

деньги
У Беларусі намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў у студзені склала 6 551 585 рублёў (каля 315 даляраў па курсе Нацбанка на канец студзеня).

У снежні мінулага года сярэдні заробак быў 7 424 92 рубля (399,8 даляра па курсе канца снежня).

Рэальная зарплата (з улікам інфляцыі) у студзені ў параўнанні са студзенем 2015 года знізілася на 2,6%.

Як паведамілі ў Белстаце, у прамысловасці сярэдняя зарплата склала 6 785,3 тыс. рублёў, у будаўніцтве – 6 701 тыс., на транспарце і ў сувязі – 7 537,6 тыс., у ахове здароўя – 5 271,4 тыс., у сельскай і лясной гаспадарцы – 4 454,3 тыс., у адукацыі – 4 858,4 тыс. рублёў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі