У Ватыкане сустрэнуцца Папа Рымскі і Эфіёпскі Патрыярх

абуна

29 лютага Папа Рымскі Францішак прыме на аўдыенцыі ў Ватыкане прадстаяцеля Эфіёпскай Праваслаўнай Царквы, Патрыярха Абуну Маціяса І. Іерарх будзе знаходзіцца ў візітам у Рыме 26-29 лютага. Ён наведае таксама Папскую раду спрыяння хрысціянскаму адзінству і памоліцца каля магілы святога Пятра ў ватыканскай базыліцы. 28 лютага іерарх будзе цэлебраваць літургію для эфіопскай супольнасці Рыма.

Эфіёпская Праваслаўная Царква налічвае каля 35 млн вернікаў. Патрыярх Абуна Маціяс І быў абраны яе кіраўніком 28 лютага 2013 года, паведамляе Ватыканскае радыё.

Эфіёпская Праваслаўная Царква афіцыйна ўваходзіць у Змешаную міжнародную камісію па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Усходнімі Праваслаўнымі Цэрквамі. Папярэдні Патрыярх, Абуна Павел, сустракаўся з Яна Паўлам ІІ у 1993 годзе, а з Бенедыктам XVI у 2009 годзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі