З-за ўспышкі газу ў гаражы ў Магілёве пацярпелі тры чалавекі

_mc
З-за ўспышкі газапаветранай сумесі ў гаражы ў Магілёве 24 лютага пацярпелі тры чалавекі. Гэта адбылося пасля шасці вечара на тэрыторыі гаражнага кааператыва «Фаціна».

У МНС Беларусі паведамілі, што ўспышка ня выклікала наступнага гарэння.

Трое пацярпелых – дарослы сын гаспадыні гаража (пенсіянеркі) і яшчэ двое мужчын. Яны шпіталізаваны з апёкамі і ўдарамі.

З-за ўспышкі пашкоджаны сцены і вароты двух гаражоў пліта перакрыцця. Мяркуецца, што прычынай стала няправільнае правядзенне агнявых работ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі