Дональд Трамп: Ніхто не чытае Біблію больш за мяне
На гэтым тыдні Дональд Трамп, прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі, зрабіў шэраг выказванняў пра Біблію. Пачаў ён з таго, што Дзяржаўны Сакратар ЗША Джон Кэры не чытаў Святое Пісанне, і скончыў тым, што ніхто не чытае Біблію больш за яго.
Падчас інтэрв’ю каналу CBN Трамп, крытыкуючы дзеянні дзярждэпартамента пры заключэння атамнага пагаднення з Іранам, заявіў: «Керы – горшы перамоўшчык з усіх, каго я ведаў. Відавочна, ён не чытаў кнігу “Мастацтва ўгоды”. Магчыма, ён і Біблію не чытаў».
У адказ на рэпліку вядучага аб тым, што Кэры – гарлівы каталік, які рэгулярна чытае Біблію, Трамп заявіў: «Ніхто не чытае Біблію больш за мяне».
Варта таксама заўважыць, што Трамп неаднаразова паказваў сваё няведанне Бібліі, прыводзячы з яе неіснуючыя цытаты і назваўшы Другое Пасланне да Карынцянаў “двума карынцянамі”. Ён таксама сцвярджае, што з’яўляецца прэсвітэрыянінам і вернікам Царквы Марбл, аднак гэтая царква не з’яўляецца прэсвітэрыянскай і ў ліку яе актыўных прыхаджан ён не значыцца.
Некаторыя кансерватыўныя актывісты, напрыклад такія, як тэле- і радыёвядучы Глен Бэк, адмаўляюць ідэю таго, што Трамп наогул калі-небудзь чытаў Біблію.
Па матэрыялах Christian Post.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)